Дзмітрый Вус не збіраецца спыняць палітычную дзейнасць


Аб гэтым ён заявіў у інтэрвью нашаму тэлеканалу. Экс-кандыдат на прэзідэнта плануе балатавацца на бліжэйшых парламенцкіх выбарах. Сумневаў у перамозе няма – пад час прэзідэнцкай выбарчай кампаніі па ягонай акрузе было сабрана больш за 9 тысячаў. Зараз жа палітык спадзяецца на яшчэ большую падтрымку.

Пра празідэнцкую кампанію, Вус не шкадуе. Паводле экс-кандыдата, ён зрабіў тое, што мусіў.

“Я рабіў гэта для сябе і для сваіх дзяцей. Калі я балатаваўся, то вырашыў ісці да канца. Як сядзеў у “амерыканцы”, то таксама былі праблемы – і наконт сына майго, скажам… трэба было сціснуць зубы, бо павінна ж у людзей штосці святое быць. Бо зараз у нашага народу нічога святога няма, як я пагляджу. За 50-100 баксаў прадалі чорту душу. Гатовыя служыць, абы толькі не білі, не краналі”. – кажа спадар Вус

Жонка экс-кандыдата, Яўгенія, нарэшце ўздыхнула з палёгкай: “Каб яго зараз не выпусцілі, то мяне б напэўна ўжо ў “Навінкі” забралі. Бо апошнім часам на ўсё забывалася – у галаве ўжо нічога не трымалася”.

Для Яўгеніі, усё ў жыцці вярнулася на свае месцы. Вось толькі ці надоўга? Ейны муж не збіраецца пакідаць мары пра лепшую Беларусь. А такія імкненні, як вядома, далёка не заўсёды падтрымліваюцца ўладамі.

belsat.eu

Стужка навінаў