Разам супраць АЭС


Палітыкі, эколагі і грамадскія актывісты Беларусі, Літвы і Расеі аб’ядналіся супраць трох АЭС у балтыйскім рэгіёне ў рамках міжнароднай грамадскай кампаніі “За бяз`ядравы рэгіён!”.

30 верасня ў Вільні прадстаўнікі больш за 20 палітычных партый і рухаў, экалагічных, рэлігійных арганізацый, ініцыятыўных групаў Беларусі, Літвы і Расіі прынялі адпаведную дэкларацыю.

У дакуменце адзначаецца, што ўрады трох краінаў Балтыйскага рэгіёну вырашылі будаваць тры АЭС у непасрэднай блізкасці ад межаў іншых дзяржаў на адлегласці, якая не перавышае 350 кіламетраў, у той час як “зона ўздзеяння кожнай з іх у выпадку цяжкай аварыі можа скласці больш за тысячу кіламетраў “. У дэкларацыі выражаецца упэўненасць у тым, што тры краіны могуць ісці па шляху ўстойлівага бяз’ядравага развіцця, так як “у свеце ёсць нямала краін (Нарвегія, Данія, Аўстрыя, Італія), якія дасягнулі высокага ўзроўню дабрабыту сваіх грамадзянаў і тэхналагічнага развіцця, адмовіўшыся ад ядравай энергетыкі “.

Удзельнікі кампаніі “За бяз`ядравы рэгіён! ” абвясцілі аб тым, што будуць выкарыстоўваць розныя метады супрацьдзеяння будаўніцтву АЭС, у тым ліку збіраць подпісы супраць іх узвядзення, дамагацца правядзення нацыянальных рэферэндумаў, выступаць з заканадаўчымі ініцыятывамі, патрабаваць уліку меркавання грамадзянаў сваіх і суседніх краінаў у адпаведнасці з міжнароднымі экалагічнымі канвенцыямі. Гэтыя захады будуць праводзіцца адначасова ў трох краінах, што дасць магчымасць узмацніць ціск на ўрады і наддзяржаўныя структуры, лічаць ініцыятары кампаніі.

Прадстаўнік Беларускай антыядравай кампаніі Таццяна Новікава на прэс-канферэнцыі ў Вільні заявіла: ” Мы павінны дамагчыся, каб ўрады нашых трох краінаў спынілі будаўніцтва сваіх АЭС, і, улічваючы меркаванне грамадзян, распрацавалі стратэгію бяз’ядравага развіцця рэгіёну. Я ўпэўненая, што гэтыя будоўлі, супраць якіх выступае большасць насельніцтва рэгіёну, можна спыніць, нягледзячы на ўжо прынятыя рашэнні “.

“Наш урад усё яшчэ лічыць, што многія жыхары Літвы за АЭС, але апытанні грамадскай думкі кажуць пра іншае, – заявіў прадстаўнік Партыі сялян-народнікаў Літвы Рамунас Карбаускис -. У Літве будаўніцтва АЭС плануе весці тая ж кампанія, што пабудавала станцыю ў Фукусіме. Мы павінны гэта спыніць. Ёсць шмат еўрапейскіх краінаў, якія адмовіліся ад атамнай энергетыкі, Літва не павінна быць у хвасце гэтага працэсу “.

“Для расейскіх арганізацыяў, размешчаных у далечыні ад Балтыкі, прычына падтрымкі дэкларацыі такая: дзве з трох АЭС, супраць якіх мы выступаем (беларуская і Калінінградская), будуюцца Расеяй за грошы расейскіх падаткаплацельшчыкаў, – таму грамадзяне Расеі выступаюць супраць фінансавання і лабіравання Расеяй гэтых небяспечных праектаў “, – адзначыў фізік-ядзершчык з Масквы Андрэй Ажароўскі.

belsat.eu

Стужка навінаў