Дзмітрый Вус на волі


Палітвязень патэлефанаваў маці Соф’і Вус і сказаў, што ён ужо каля дому. “Я даведалася пра гэта толькі што, вось еду тэрмінова дамоў з лецішча, каб сустрэць Дзіму”, – распавяла “Белсату” Яўгенія Вус, жонка палітвязня.

Журналісты “Белсату” датэлефанаваліся да экс-кандыдата на прэзідэнта. Дзмітрый Вус заявіў, што ён не падпісваў прашэння аб памілаванні, аднак яго вызвалілі менавіта паводле загаду Лукашэнкі. Палітык гаворыць, што адчувае сябе нармальна.

Былога кандыдата на прэзідэнцтва, прадпрымальніка Дзмітрыя Вуса асудзілі ў справе 19 снежня на 5,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў магілёўскай турме. Напрыканцы мінулага тыдня вязня даставілі ў Менск у турэмны шпіталь на Валадарскага. Прычыны шпіталізацыі Дзмітрыя Вуса ягоным сваякам ніхто не тлумачыў. У вязніцы на Дзмітрыя Вуса ціснулі, каб прымусіць яго напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён упарта адмаўляўся. Не падпісаў ён і стандартнай для ўсіх зняволеных паперы, што становіцца на шлях выпраўлення.

Пакуль за кратамі застаюцца яшчэ трое асуджаных у справе 19 снежня: Мікалай Статкевіч, Андрэй Саннікаў і Дзмітрый Бандарэнка.

belsat.eu

Стужка навінаў