Сасноў: Падвышэнне коштаў найбольш б'е па тых, у каго малыя заробкі


Пенсіянеры, працаўнікі бюджэтнай сферы не на кіроўных пасадах асабліва моцна адчуваюць рост коштаў на тавары ды паслугі, а таксама падвышэнне камунальных тарыфаў. “Трэба правесці глыбокія эканамічныя рэформы, трэба “развязаць рукі” бізнесу, прыбраць лішнія органы кантролю ды скараціць гэтак званыя праваахоўныя органы”, – лічыць былы міністр працы Аляксандр Сасноў.

У Беларусі павысілі тарыфы на тэхабслугоўванне, цеплавую і электрычную энергію, а таксама ўвялі дыферэнцыяваную аплата за паслугі водазабеспячэння і водаадвядзення. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савету Міністраў № 1300 ад 28 верасня 2011 года, паведаміла прэс-служба ўраду. Дзейныя тарыфы на паслугі тэхнічнага абслугоўвання жылых дамоў павялічыліся на 3 %, на цеплавую энергію для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння – на 3,2 %, на электрычную энергію – на 15 %.

Паводле Аляксандра Саснова, бліжэйшым часам беларусаў чакае далейшы рост коштаў. “Нацыянальны банк працягвае друкаваць грошы. Каб выйсці са складанай сітуацыі, улады выдаюць паперкі, якія яны называюць грашыма. “Паперак” занадта шмат, вось яны і таннеюць”, – падкрэсліў эксперт.

“Перш за ўсё гэта ўдарыць па тых, хто менш атрымлівае: пенсіянеры, медыкі, настаўнікі. Самы нізкааплатны персанал. Па ім ужо гэта б’е”, – дадаў Аляксандр Сасноў.

belsat.eu

Стужка навінаў