Уладзімір Правальскі падаў у ЦВК дакументы на рэгістрацыю кандыдатам


Ён не зважае на тое, што большасць з 100 тыс. подпісаў прызналі несапраўднымі.

Нагадаем, прадпрымальнік з Віцебску Уладзімір Правальскі, які мае намер балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах, назбіраў неабходныя для рэгістрацыі 100 тыс. подпісаў.

Аднак Цэнтрвыбаркам абвінаваціў яго ў тым, што большасць аркушаў – ксеракопіі. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік заявіў, што шанцаў на рэгістрацыю кандыдатам у бізнесоўца няма.

Сам Правальскі заяўляе, што ніякіх афіцыйных папераў наконт гэтага з выбарчай камісіі ён не атрымліваў. Калі яму адмовяць у рэгістрацыі кандыдатам, ён будзе звяртацца ў суд.

Дакументы, неабходныя для рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў, таксама падалі: прадпрымальнік Дзмітрый Вус,
намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў,
дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка,
кіраўнік саюзу “За мадэрнізацыю” Алесь Міхалевіч,
лідар кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў,
намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук,
сустаршыня аргкамітэту стварэння партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі,
лідар кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэй Саннікаў,
лідар сацыял-дэмакратаў Мікалай Статкевіч,
эканаміст Віктар Цярэшчанка.

Цэнтрвыбаркам мусіць правесці рэгістрацыю з 14 да 23 лістапада. Паводле Мікалая Лазавіка, найбольш імаверна, што гэта адбудзецца 18 лістапада.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары