Дональд Туск: Беларусь можа атрымаць 9 мільярдаў долараў


Беларусь можа атрымаць мадэрнізацыйны пакет ад Еўразвязу, у тым ліку крэдыты і гранты ад міжнародных арганізацыяў памерам 9 млрд долараў. Аднак узамен Еўропа выстаўляе палітычныя патрабаванні.

«Мы лічым, што магчымымі былі б гранты і крэдыты ад міжнародных арганізацыяў, у тым ліку МВФ і Еўрапейскага інвестыцыйнага банку памерам 9 мільярдаў долараў, а таксама інвестыцыйныя заахвочванні ды механізмы стабілізацыі беларускай валюты – у кожным з гэтых выпадкаў гэта каля мільярда долараў», – заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск на саміце «Усходняга партнёрства». Акрамя таго пакет мадэрнізацыі прадугледжвае візавыя палёгкі для беларусаў.

Паводле польскага прэм’ера, інфармацыя аб прапанове з боку Еўропы будзе перададзеная ўладам Беларусі. «Умоваю для рэалізацыі гэтага пакету мусяць быць, па-першае, поўная амністыя і рэабілітацыя вязняў, арыштаваных пасля выбараў, па-другое, улады мусяць распачаць дыялог з апазіцыяй і, па-трэцяе, правесці парламенцкія выбары згодна са стандартамі АБСЕ», – заявіў Дональд Туск

belsat.eu

Стужка навінаў