Ігнобелеўская прэмія–2011: геніяў менш не стала


Прадказальнікаў канца свету (на шчасце, яны памыліліся), стваральнікаў супрацьпажарнай ўасабі-сігналізацыі, а таксама даследнікаў уплыву цягі да мочаспускання на прыняцце рашэнняў назвалі лаўрэатамі Ігнобелеўскай прэміі.

Ігнобелеўская прэмія – гэта жартаўлівы аналаг вядомай Нобелеўскай прэміі. Уручаецца штогод даследнікам, якім удалося навуковымі метадамі зрабіць самыя бессэнсоўныя і непатрэбныя вынаходніцтвы або адкрыцці.

Прэмію міру атрымаў мэр Вільні, які БТРам расціснуў прыпаркаваны на роварнай сцежцы «Мерседэс». У галіне медыцыны лідарамі прызналі навукоўцаў з Галандыі, ЗША, Бельгіі ды Аўстраліі, якія высветлілі і даказалі, што чалавек, які хоча ў прыбіральню, схільны прымаць малаабдуманыя рашэнні.

Японскія даследнікі атрымалі прэмію за шэраг навуковых доследаў, што мелі паказаць, якая канцэнтрацыя ўасабі ў паветры дастатковая, каб абудзіць чалавека. «Мы думалі пра тое, як абудзіць людзей з парушэннямі слыху ў выпадку надзвычайнай сітуацыі. Адказ просты – спрэем ўасабі. Аптымальная канцэнтрацыя ўасабі ў паветры складае ад 5 да 30 мільённых доляў. Так што гэты прыз прызначаны не толькі стваральнікам, але і тым, хто выпрабоўваў наш сродак на сабе. Я вельмі цаню вашую мужнасць і прагу да супрацы», – гаворыць Макато Імаі, даследнік з Японіі. Навуковец кажа, што яны і далей будуць шчыльна працаваць з ўасабі ды спадзяюцца пашырыць дыяпазон прымянення свайго спрэю ў штодзённым жыцці.

belsat.eu

Стужка навінаў