«Стоп-бензін»: Паліва зноў падаражэе


Паліва падаражэе ў сярэднім на 5 % з заўтрашняга дня – пра гэта паведамляюць прыхільнікі ініцыятывы «Стоп-бензін», спасылаючыся на крыніцы ў канцэрне «Белнафтахім». Раней такія паведамленні ад аўтамабілістаў са спасылкаю на ананімную крыніцу спраўджваліся.

Апошні раз кошты на паліва павышаліся 14 верасня у сярэднім на 3 %. «Белнафтахім» тлумачыў гэты крок неабходнасцю «паэтапнага ўраўноўвання цэнаў на тавары ў краінах Мытнага саюзу».

Кошты на бензін і дызельнае паліва з пачатку года падвышаліся сем разоў. У выніку бензін АІ-95 падаражэў у 1,53 раза, АІ-92 – у 1,6 раза, «Нармаль-80» – у 1,95 раза, дызпаліва – у 1,88 раза.

belsat.eu

Стужка навінаў