У Чэчні адбыўся першы фестываль коннага мастацтва


Сотні аматараў коней прыйшлі пабачыць майстэрства вершнікаў ды іхных гадаванцаў.

Фестываль адбываецца ўпершыню. Адказны за правядзенне імпрэзы, дэпутат чэчэнскай думы Іса Хаймурадаў спадзяецца, што імпрэза стане добраю традыцыяй, якая адновіць інтарэс да коннага майстэрства – джыгітоўкі. З часам арганізатары маюць надзею ператварыць спаборніцтвы ў міжнародныя.

Для дэманстрацыі свайго майстэрства прыбылі каманды з Масквы, Паўночнай Асеціі ды Валгаграду. Агулам у фестывалі ўзялі ўдзел 55 вершнікаў. Разам з імі прыбылі 30 коней будзёнаўскіх, данскіх і кабардзінскіх пародаў.

belsat.eu

Стужка навінаў