Абвінавачанне ў нападах выставілі траім


Трэцім абвінавачаным у справе хуліганскіх нападаў у Менску і Салігорску стаў Максім Веткін.

Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, яго вінавацяць у нападах на амбасаду Расеі 30 жніўня і будынак “Беларусбанку” у Менску ўночы на 1 траўня. Максіма Веткіна затрымалі 4 лістапада.

Нагадаем, што усе эпізоды з нападамі аб’ядналі ў адну крымінальную справу. Раней абвінавачанні выставілі Аляксандру Францкевічу (20 верасня) – у нападзе на пастарунак міліцыі ў Салігорску – і Мікалаю Дзядку (1 кастрычніка) – у арганізацыі мінулагодняй акцыі пратэсту супраць вучэнняў “Захад-2009” ля будынку Генштабу, падчас якой на яго тэрыторыю кінулі дымавую шашку.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары