Лябедзька: Спачатку вольныя выбары, потым – грошы


Стратэгію дапамогі, якую Захад можа аказаць Беларусі, агучыў на саміце «Усходняга партнёрства» ў Варшаве лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Дзеля рэалізацыі стратэгіі трэба стварыць моцную кааліцыю, у якую ўвайшлі б прыхільнікі пераменаў у Беларусі і прадстаўнікі міжнароднай супольнасці. Стратэгія мусіць мець тры крокі: вызваленне і рэабілітацыя ўсіх палітвязняў, правядзенне свабодных выбараў паводле стандартаў АБСЕ, фінансава-эканамічная дапамога для Беларусі.

«Мы не супраць, калі гэты план будзе называцца Туск–Мэркель або Туск–Мэркэль–Сарказі. Але трэці крок мажлівы толькі тады, калі практычна будуць рэалізаваныя два першыя», – падсумаваў Анатоль Лябедзька. “Мы моцныя толькі тады, калі рэтранслюем адну і тую ж пазіцыю”, – дадаў ён.

belsat.eu

Стужка навінаў