Някляеў і Саннікаў: мы не будзем здымацца з выбараў дзеля падтрымання адно аднога


Прэтэндэнты на прэзідэнцтва Беларусі дамовіліся толькі пра каардынацыю.

Каардынацыя дзеянняў, якую абмеркавалі лідар грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў і лідар кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэй Саннікаў, мусіць спрыяць перамозе на выбарах. Пра гэта яны заявілі на сённяшняй супольнай прэс-канферэнцыі ў Менску.

Аднак прэтэндэнты на пасаду кіраўніка дзяржавы пакуль разглядаюць варыянту зняцця з выбараў аднаго з іх дзеля падтрымання другога: “Мы маем намер правесці моцныя кампаніі, мабілізаваць свае рэсурсы”, – патлумачыў Андрэй Саннікаў.

Каардынацыя дзеянняў будзе праводзіцца паводле трох кірункаў: барацьба супраць фальсіфікацыі на выбарах, супольная агітацыйна-інфармацыйная дзейнасць і супольная міжнародная дзейнасць. “Наймацнейшым удалося дамовіцца, з больш слабымі пакуль не атрымліваецца”, – пракаментаваў рашэнне Уладзімір Някляеў.

Тым часам абодва прэтэндэнты не баяцца, што іх лічаць прарасейскімі кандыдатамі. “Калі ў Еўропе ідзе гаворка пра падтрыманне Лукашэнкі, а ў Расеі – апазіцыі, дык дзеянні Расеі трэба падтрымліваць”, – сказаў Андрэй Саннікаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары