Журналістку радыё «Рацыя» затрымалі за «палітагітацыю»


Аліса Поль праводзіла апытанне жыхароў Берасця каля калгаснага рынку. Журналістка цікавілася, ці хапае людзям заробку на жыццё з улікам таго, што раней ён складаў 500 даляраў, а зараз – 250, і якую зарплату яны б хацелі атрымліваць.

“Прыкладна праз 40 хвілінаў пасля таго, як я пачала апытваць людзей, да мяне падышлі трое працаўнікоў міліцыі ды настойліва парэкамендавалі мне прайсці з імі ў апорны пункт, спасылаючыся на тое, што ім паступіў званок, што я праводжу тут палітычную агітацыю. Я была вымушаная пайсці з імі. Як высветлілася пазней, у праваахоўныя органы патэлефанаваў працаўнік міліцыі “, – распавяла спадарыня Поль.

У апорным пункце ў журналісткі запатрабавалі тлумачэнняў. “Я падала журналісцкае пасведчанне, але яны не паверылі ў яго сапраўднасць і сталі яго правяраць. Пераканаўшыся ў тым, што я сапраўды журналістка і маё пасведчанне не падробка, мяне адпусцілі – прыкладна праз гадзіну пасля затрымання “, – кажа Аліна Поль.

Як паведаміла журналістка, міліцыянтаў надзвычайна зацікавілі вынікі праведзенага апытання.

belsat.eu

Стужка навінаў