Саннікаў: Ратуйце Дашкевіча, бо не выжыве (Абноўлена)


Пра гэта заявіў Андрэй Саннікаў 27 верасня на сустрэчы са сваім адвакатам у следчым ізалятары Магілёва, паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску жонка Саннікава Ірына Халіп.

Кандыдат на прэзідэнта Беларусі на выбарах 2010 г. Андрэй Саннікаў і лідар зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» Зміцер Дашкевіч сустрэліся 20 верасня ў віцебскім перасыльным пункце і ўтрымліваліся ў адной камеры.

На мінулым тыдні Дашкевіча перавялі ў папраўчую калонію горада Глыбокае (Віцебская вобласць), якая лічыцца адным з самых суровых месцаў зняволення ў Беларусі. Пра факты збіцця ды іншых парушэнняў правоў зняволеных у гэтай калоніі распавёў 1 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Менску Юрый Лінга, які нядаўна вызваліўся адтуль. Ягоныя словы пацвердзілі маці двух іншых зняволеных, якія ўтрымліваюцца ў глыбоцкай калоніі. У МУС гэтую інфармацыю абверглі.

Зміцер Дашкевіч разам з актывістам «Маладога фронту» Эдуардам Лобавым быў затрыманы ў Менску за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 г. Гэтае затрыманне прадстаўнікі апазіцыі ды праваабаронцы расцанілі як прэвентыўную захаду міліцыі напярэдадні выбараў. Актывістаў прызналі вінаватымі ў збіцці двух менчукоў. 24 сакавіка суд пакараў Дашкевіча двума гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 10 верасня актывісту прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся.

belsat.eu

Стужка навінаў