500 венесуэльскіх жанчын прабіліся ў Калумбію, каб набыць ежу і туалетную паперу

video

Вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі Венесуэлы, якія ахоўвалі мяжу, спачатку спрабавалі заблакаваць жыхарак штату Тачыра, аднак жанчынам усё ж удалося прарваць ачапленне.

Пасля таго, як жанчыны набылі неабходныя ім тавары ў крамах калумбійскага гораду Кукута, яны вярнуліся на тэрыторыю Венесуэлы, спяваючы нацыянальны гімн.

Венесуэла, апынулася на мяжы гуманітарнае катастрофы праз змяншэнне коштаў на нафту на сусветных рынках. У шэрагу рэгіёнаў краіны жыхары адчуваюць недахоп харчавання і тавараў першай неабходнасці. У Венесуэле абвешчана надзвычайнае эканамічнае становішча.

ЮВ, belsat.eu, паводле meduza.io

Глядзі таксама
Каментары