500 гадоў таму з’явілася першая друкаваная беларуская кніга


 

6 жніўня 1517 году Францыск Скарына выдаў «Псалтыр».

Біблійную кнігу першадрукар пераклаў на старабеларускую мову і выдаў у Празе.

«Псалтыр» – першая кніга Скарынавай Бібліі, якая ўяўляе сабой 23 кнігі Старога Запавету аб’ёмам 2400 старонак пад агульнай назвай «Бивлия руска, выложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька, Богу ко ч(ес)ти и людем посполитным к доброму научению».

Перад кожнай з кніг Скарына дадаваў уласныя прадмовы з разнастайнымі звесткамі па гісторыі, геаграфіі, культуры і сціплы пераклад зместу.
Прапануем вашай увазе выданне «Гісторыі пад знакам Пагоні» пра Францыска Скарыну:

Мяркуецца, што Скарына нарадзіўся ў Полацку ў 1490 годзе і памёр у Празе ў 1551 годзе. Перадусім вядомы як беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, але таксама быў філосафам-гуманістам, пісьменнікам, грамадскім дзеячам, прадпрымальнікам і навукоўцам-лекарам.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары