Як гэта было: асілак цягне 30-тонны БелАЗ


У межах Дня адкрытых дзвярэй на Беларускім аўтамабільным заводзе ў Жодзіне (Менская вобласць) упершыню адбыўся Міжнародны турнір асілкаў “BelAZ Strongman Cup – 2011”.

Падчас унікальнага шоу атлеты з Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі ды Галандыі спаборнічалі ў пяці практыкаваннях падымання цяжараў. Самаю відовішчнаю стала, вядома, цяга БелАЗу ў запрэжцы. 30-тонны кар’ерны самазвал на 3,4 метра працягнуў беларус Вячаслаў Астапенка.

Пасля ўсталявання асабістага рэкорду волат выказаў падзяку жодзінцам за падтрыманне і паабяцаў праз год зрушыць з месца самы цяжкі БелАЗ.

belsat.eu

Стужка навінаў