Сведка апазнаў Канавалава на запісах з відэакамераў метро


Сведка Дзмітрый Маскалёў 27 верасня на судзе апазнаў галоўнага абвінавачанага Дзмітрыя Канавалава на запісах з відэакамераў у метрапалітэне.

Маскалёў працуе таксістам у віцебскай службе таксі 107. Даючы паказанні, ён заявіў, што 10 красавіка прыкладна а пятай гадзіне раніцы ён выехаў на выклік. Да яго падышоў мужчына з цяжкаю торбаю, і яны паехалі на чыгуначны вакзал.

Як высветлілася далей, гэта быў Канавалаў. Маскалёў пасажыра добра запомніў, бо гэта быў ягоны першы дзень працы ў таксі. Маскалёў дапамог Канавалаву паставіць торбу ў багажнік і пасля прыбыцця на вакзал – дастаць яе. Таму, з ягоных словаў, ён ведае, што торба была цяжкая, каля 20 кг.

Затым Маскалёву прадэманстравалі відэазапісы з камераў назірання ў менскім метро. Ён упэўнена пазнаў на іх Канавалава, бо, як сказаў сведка, у мужчыны ў менскім метро і ў колішняга пасажыра практычна ідэнтычная паходка – і ён гэтак сама трымае торбу.

У судзе працягваецца допыт сведкаў.

belsat.eu

Стужка навінаў