«Менскага форуму» не будзе з палітычных прычынаў


Раней на гэтай дыскусійнай пляцоўцы адною з галоўных дзейных фігураў з беларускага боку быў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей. Сёлета перамовы паміж афіцыйным Менскам і бізнес-супольнасцю Еўропы прызналі немагчымымі праз палітычную сітуацыю.

Тлумачачы на просьбу журналістаў абвешчанае на мінулым тыдні рашэнне арганізатараў не праводзіць сёлета “Менскага форуму” праз “унутрыпалітычныя падзеі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г.”, дарадца пасольства Нямеччыны Пэтэр Дэтмар паведаміў: “У абгрунтаванні свайго рашэння арганізатары форуму гавораць пра тое, што палітычныя дачыненні паміж Беларуссю і Еўразвязам перажываюць цяпер не найлепшы час, і існуе шэраг пэўных праблемаў у гэтай сферы. І, увогуле, нагоды шукаць нейкія разыходжанні ў меркаваннях адносна гэтага рашэння паміж арганізатарамі Менскага форуму і пасольствам Нямеччыны ў Беларусі няма. Мы згодныя з рашэннем арганізатараў форуму – не праводзіць яго сёлета”.

“Менскі форум” штогод ладзіўся Нямецка-беларускім таварыствам і даваў магчымасць сустрэцца прадстаўнікам сферы палітыкі ды эканомікі з Беларусі, Нямеччыны і суседніх еўрапейскіх дзяржаваў.

belsat.eu
https://youtu.be/URvWAaVN0Ds

Глядзі таксама
Каментары