«Два на два» з Зянонам Пазняком і Сяргеям Навумчыкам


Праграма «Два на два» з Зянонам Пазняком і Сяргеям Навумчыкам даступная он-лайн.

Упершыню пасля вымушаных уцёкаў у 1996 г. лідары Беларускага Народнага Фронту Зянон Пазняк і Сяргей Навумчык далі супольнае інтэрв’ю беларускаму тэлеканалу ў праграме «Два на два» на «Белсаце». У размове з Паўлам Мажэйкам і Дзмітрыем Гурневічам беларускія палітыкі распавядаюць хто планаваў іх забіць? Як ім удалося выехаць з Беларусі? Якім чынам да эміграцыі лідараў апазіцыі спрычыніўся прэзідэнт Украіны Леанід Кучма? Праграма прысвечаная 20-годдзю абвяшчэння незалежнасці Беларусі.

Вы дазнаецеся таксама, ці адчувае Пазняк сваю віну за прыход да ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Пра тое, як Лукашэнка ствараў фракцыю беларускага парламенту «Людажэры за вегетарыянства» і чаму першы прэзідэнт Беларусі не галасаваў за незалежнасць краіны. У чым унікальнасць беларускага шляху да незалежнасці. Усё пра камуністаў «з беларускаю душою», «здраду» Станіслава Шушкевіча і пра тое, чаму апазіцыя мела толькі тры дні на тое, каб дамагчыся незалежнасці Беларусі.

Стужка навінаў