Указ аб альтэрнатыўнай службе прымуць цішком?


Прадстаўнікі грамадскасці атрымалі магчымасць азнаёміцца з праектам Указу аб альтэрнатыўнай службе. Дакумент пад грыфам “Для службовага выкарыстання” падрыхтавала ўрадавая камісія, створаная пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Праваабаронцы гавораць, што некаторыя палажэнні законапраекту ёсць непрымальнымі і мусяць быць перагледжаныя.

Як адзначыла кіраўніца Цэнтру прававой трансфармацыі Алена Танкачова, тое, што дакумент ідзе пад грыфам “Для службовага выкарыстання” (дарэчы, на патрабаванне Міністэрства абароны і Службы бяспекі), ужо груба парушае канстытуцыю краіны.

“Законапраект, які датычыць грамадзянаў, мае быць даступны для азнаямлення і абмеркавання”, – падкрэсліла Алена Танкачова.

Занепакоенасць выклікаюць таксама палажэнні, што датычаць тэрміну службы, неабходнасці для патэнцыйных кандыдатаў на альтэрнатыўную службу даводзіць перакананні ды забарона атрымліваць адукацыю адначасова са службаю. “Тое, што тэрмін альтэрнатыўнай службы плануюць зрабіць удвая даўжэйшым, чым у войску, ужо ставіць прэтэндэнтаў у дыскрымінацыйныя ўмовы”, – перакананая кіраўніца цэнтру.

Што датычыць патрабавання даказаць перакананні, то, паводле Алены Танкачовай, яно супярэчыць сучасным нормам, бо “словы прызыўніка не мусяць брацца пад сумнеў”. Алена Танкачова асцерагаецца таго, што закон могуць прыняць без грамадскага абмеркавання, і што ён захавае гэтыя хібы.

belsat.eu

Стужка навінаў