Сусветны банк: Беларусь чакае рэзкае запавольванне тэмпаў росту ВУП


Ранейшыя аптымістычныя паказчыкі былі дасягнутыя коштам вялізных пазыкаў.

Згодна з прагнозам Сусветнага банку, Беларусь у 2012 г. чакае рэзкае запавольванне тэмпаў росту ВУП – на ўзроўні 2 % супраць 6 % сёлета. Пра гэта паведаміў віцэ-прэзідэнт Сусветнага банку ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі Філіп Ле Уэру на брыфінгу ў Вашынгтоне 24 верасня.

“Сапраўды, у Беларусі тэмпы росту былі высокія, – цытуе Ле Уэру ИТАР-ТАСС. – Але яны падтрымліваліся коштам каласальнага росту запазычанняў. Гэтак працягвацца далей не магло, і гэта прывяло да таго макраэканамічнага крызісу, які мы цяпер назіраем. Доўг як бы руйнуецца пад уласнаю вагою, надыходзіць калапс, як пры раптоўным сардэчным прыступе”.

“Шчыра кажучы, ранейшыя тэмпы росту апошнія пару гадоў былі злёгку штучныя, – дадаў віцэ-прэзідэнт Сусветнага банку. – Цяпер мы бачым хрэстаматыйны прыклад макракрызісу, які адбіваецца і на тэмпах росту”.

belsat.eu

Стужка навінаў