У Варшаве адкрываецца «неафіцыйная амбасада беларусаў»


Сёння адбудзецца ўрачыстае адкрыццё “Беларускага дому” ў Варшаве. Як паведаміла прэс-служба “Беларускага дому”, у праграме – прэзентацыя яго дзейнасці, прэс-канферэнцыя заснавальнікаў, канцэрт і прыём.

У прэзентацыі возьмуць удзел заснавальнікі “Беларускага дому” Алесь Зарэмбюк і Дзмітрый Бародка, а таксама Станіслаў Шушкевіч.

“Мы працуем над тым, каб “Беларускі дом” у Варшаве заставаўся месцам прадметнай дыскусіі пра будучыню Беларусі, метады эфектыўнай барацьбы за свабоду і дэмакратыю ў нашай краіне, платформаю, якая будзе яднаць беларускую грамаду незалежна ад палітычнай прыналежнасці. “Беларускі дом” – гэта неафіцыйная амбасада ўсіх беларусаў у Польшчы”, – сказаў Алесь Зарэмбюк.

“Беларускі дом” будзе займацца аб’яднаннем беларускай дыяспары, арганізацыяй культурных, адукацыйных ды інфармацыйных імпрэзаў, юрыдычным падтрыманнем беларусаў, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў, экспертызаю і шматлікімі іншымі ініцыятывамі”, – паведаміў Дзмітрый Бародка.

belsat.eu

Стужка навінаў