Прэзентаваны фільм пра Мікалая Аўтуховіча


“Фільм пра тое, як беларускіх герояў хацелі згнаіць у турме і як беларусы не дазволілі гэтага зрабіць”, – распавяла рэжысёр фільму Вольга Нікалайчык.

Рэжысёр фільму Вольга Нікалайчык адзначыла, што крымінальную справу Аўтуховіча цалкам сфабрыкавалі, таму трэба было “расказаць пра гэта грамадству, ратаваць людзей хаця б такім чынам”.

“Пры здымках і мантажы было вельмі цяжка глядзець на слёзы маці Аўтуховіча, у якой сына хочуць ні за што згнаіць у турме”, – распавяла Вольга Нікалайчык.

Грамадзянскі актывіст Аляксандр Камароўскі заявіў, што справа Аўтуховіча характарызуецца “чыста палітычным падтэкстам”. У ёй спалучаюцца палітычная і эканамічная падаплёкі, упэўнены Камароўскі. “Ён чалавек энергічны, настойлівы, смелы, таму ўлады прыдумалі яму такую нечалавечую кару”, – сказаў актывіст.

Нядаўна вызвалены з Івацэвіцкай калоніі Уладзімір Асіпенка, якога прыгаварылі да трох гадоў пазбаўлення волі па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, заявіў, што сам арышт стаўся для яго нечаканасцю. Не чакаў Асіпенка і шырокага падтрымання грамадскасці. “Калі б не гэтае падтрыманне, я наўрад ці выйшаў бы на волю праз адзін год і дзевяць месяцаў”, – сказаў ён.

belsat.eu

Стужка навінаў