Прэм’ера фільму «Верасень 1939. Як нас вызвалялі»


Прэм’ера фільму «Верасень 1939. Як нас вызвалялі» з цыклю «Невядомая Беларусь» 23 верасня а 21:50. Паўторы 24 верасня 11:45 і 13:35, 25 верасня 14:15, 26 верасня 18:55, 27 верасня а 10:35 і а 16:00. Фільм будзе даступны он-лайн у раздзеле «Фільмы, кліпы».

Што мы ведаем пра т. зв. «вызваленчы» паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь? Перш за ўсе тое, што здарылася ў верасні 1939 г., сталася магчымым у выніку цынічнага гандлю паміж дзвюма таталітарнымі дзяржавамі – гітлераўскай Нямеччынай і Савецкім Саюзам. Па-другое, насельніцтва акупаванай Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі адразу зведала, што такое савецкі лад, які не мог бы ўтрымацца без паўсядзённага тэрору, высылак, арыштаў, расстрэлаў. Аўтары фільму сцвярджаюць, што напад Чырвонай Арміі на Польшчу ў 1939-м, не быў вызваленнем Заходняй Беларусі. Зусім наадварот: гэта было закабаленне заможнага заходнебеларускага насельніцтва таталітарнаю машынаю. Акрамя таго, дамова паміж Гітлерам і Сталінам дазволіла Трэцяму Рэйху заатакаваць Францыю ды іншыя еўрапейскія дзяржавы. А неўзабаве, менш як праз два гады, на беларускія землі прыйшлі нацысты. Жудаснае кола Другой сусветнай вайны пракацілася па шматпакутнай Беларусі.

У фільме знятым у 2011 г. беларускімі дакументалістамі, якія пажадалі застацца невядомымі, выступаюць гісторык Ігар Кузняцоў і беларусы – сведкі падзеяў верасня 1939 г.

Ранейшыя фільмы з цыклю «Невядомая Беларусь» можна паглядзець пад гэтай спасылкай.

Стужка навінаў