Віктар Карняенка ў «Гарачым каментары»


Вярхоўны Суд прызнаў адпаведным заканадаўству рашэнне Міністэрства юстыцыі адмовіць у рэгістрацыі грамадскаму аб’яднанню “За справядлівыя выбары”. Сярод заснавальнікаў арганізацыі – вядомыя палітыкі ды праваабаронцы, сярод іх – Віктар Карняенка, ужо былая правая рука Аляксандра Мілінкевіча.

У траўні адбыўся ўстаноўчы сход аб’яднання. Улады ж – нягледзячы на магчымы перамоўны працэс – ігнаруюць выбарчую ініцыятыву. Магчыма, вырашальным аргументам будзе дамоўленасць Польшчы і Нямеччыны пра больш жорсткую пазіцыю ў дачыненні Беларусі.

Пасля сыходу з руху “За свабоду!” Віктар Карняенка збіраецца засяродзіць сваю ўвагу на выбарчых ініцыятывах. Паводле палітыка, арганізацыя Аляксандра Мілінкевіча зашмат увагі надае грамадскай дзейнасці, забываючыся працаваць з людзьмі. А гэтаму цяпер спрыяе эканамічная і палітычная сітуацыя ў краіне.

Спадар Карняенка называе спробу рэгістрацыі “За справядлівыя выбары” праверкаю гатоўнасці ўладаў пайсці на лібералізацыю, якую кіраўніцтва краіны праваліла. “А значыць, мяркуючы з гэтага рашэння, яны будуць праводзіць наступныя выбары паводле старога сцэнару – то бок займацца фальсіфікацыямі”, – упэўнены палітык.

belsat.eu

Стужка навінаў