Еўразвяз не мае канкрэтнага плану для Беларусі


Вызваленне палітвязняў ніяк не звязана з фінансавай дапамогаю.

Парламенцкія выбары 2012 г. – цудоўная магчымасцю для Беларусі выканаць свае міжнародныя забавязальніцтвы.

Пра гэта заявіла кіраўніца прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі Майра Муора (Majra Mora) 21 верасня на прэс-канферэнцыі ў Менску. Яна падкрэсліла, што ў Беларусі ёсць магчымасць правесці гэтыя выбары ў поўнай адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі: “Мы заклікаем Беларусь устойліва рухацца ў кірунку дэмакратызацыі, павагі вяршэнства закону і захавання правоў чалавека”.

Дыпламат асабліва падкрэсліла, што адзінаю папярэдняй умовай аднаўлення адносінаў ЕЗ і Беларусі з’яўляецца вызваленне і рэабілітацыя ўсіх палітвязняў. У той жа час, адзначыла яна, пытанні фінансавай дапамогі ды вызваленне палітвязняў “аніяк не звязваюцца ні з нашага, ні з беларускага боку”.

Муора таксама адзначыла, што цяпер нельга казаць аб нейкім канкрэтным плане дзеянняў ЕЗ у дачыненні Беларусі. “Калі мы зможам вярнуцца да дыялогу, тады мы зможам вярнуцца і да абмеркавання таго, што ЕЗ можа даць Беларусі”, – сказала яна.

belsat.eu

Стужка навінаў