Уладзімір Кобец у “Гарачым каментары”


Уладзімір Кобец – кіраўнік выбарчага штабу аднаго з самых папулярных апазіцыйных кандыдатаў, з’язджае з краіны, каб зрабіць заяву аб гестапаўскіх умовах у вязніцах КДБ.

Ужо больш за месяц Уладзімір Кобец вымушаны хавацца за межамі Беларусі. Прычына – заява пра катаванні ды здзекі з боку невядомых падчас знаходжання палітыка ў СІЗА КДБ. Яго вызвалілі з-пад арышту толькі пасля падпісання дамовы аб супрацы са спецслужбамі. Як толькі атрымалася ўцячы з краіны, Кобец разарваў дамову ды распавёў грамадскасці пра метады працы гэтак званых праваахоўнікаў.

Уладзімір Кобец гаворыць, што бачыў сярод супрацоўнікаў органаў “розных”: людзей у чорных масках і камуфляжнай форме без адзнакаў, якім “відавочна падабалася катаваць (у іх падымаўся ціск, дыханне рабілася больш частым)” і тых, хто “разумее, што адбываецца, яны вельмі чакаюць, калі сыйдзе рэжым Лукашэнкі”.

Пасля выйсця з турмы Кобец атрымаў ад спецслужбаў прапанову ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах. “Было такое адчуванне, што гэтыя хлопцы хочуць стварыць фракцыю КДБ у Палаце прадстаўнікоў”.

belsat.eu

Стужка навінаў