Італія: Мігранты ўцякаюць ад паліцыі праз балкон


На выспе Лямпэдуза (Lampedusa) у сераду, 21 верасня, мігранты з Тунісу пабіліся з мясцовымі паліцыянтамі. Хваляванні пачаліся ўначы ў перасыльным цэнтры пасля таго, як распаўсюдзіліся чуткі, што тунісцаў чакае рэпатрыяцыя. Сотні мігрантаў спрабавалі збегчы, караскаючыся па 30-метровай сцяне, іх збівала паліцыя.

Мігранты падпалілі перасыльны цэнтр на выспе ў аўторак, 20 верасня, каб пазбегчы высылкі ў Туніс.

Лямпэдуза, якая ляжыць ля паўднёвага ўзбярэжжа Сіцыліі, ужо даўно зрабілася месцам збору для тысяч афрыканскіх мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Еўропу. Плынь узмацнілася пасля пачатку паўстання ў Паўночнай Афрыцы ў пачатку гэтага года і знікнення строгага памежнага кантролю.

Пасля пачатку паўстання ў Тунісе на невялікую выспу прыехалі каля 25 000 грамадзянаў гэтай краіны, дзясяткі тысячаў чалавек прыбылі сюды з Лівіі. Хаос на Лямпэдузе ператварыўся ў галаўны боль для кансерватыўнага ўраду прэм’ер-міністра Італіі Сільвіё Бэрлюсконі. Прыйшоўшы да ўлады ў 2008 г., ён абяцаў спыніць нелегальную іміграцыю.

belsat.eu

Стужка навінаў