Фільм "Дарога Статкевіча" даступны он-лайн


Прэм’ера дакументальнага фільму-партрэту “Дарога Статкевіча” адбылася на “Белсаце” 21 верасня а 21:25..

Дарога былога кандыдата на прэзыдэнта, цяпер палітычнага вязьня Мікалая Статкевіча, праходзіць праз вёску Лядна на Случчыне, дзе ён нарадзіўся, Баранавічы, дзе дажывае свой век у самоце ягоны бацька, вуліцы і плошчы Менску, куды выводзіў ён дзясяткі тысяч людзей бараніць свабоду і незалежнасьць Беларусі, Нямеччыну, дзе цяпер жывуць ягоныя дочкі. Гэтая дарога пакуль што ўпіраецца ў муры Шклоўскай турмы…Але — “дарога Статкевіча – гэта не толькі дарога ў турму, а дарога да свабоды.” – кажа ў фільме ягоная дачка Кацярына.

У фільме здымаліся Кацярына Статкевіч, Віктар Статкевіч, Алесь Арыстовіч, Алесь Станкевіч, Вінцук Вячорка.

Выкарыстана ўнікальная хроніка пачатку 1990-х гадоў з асабістых архіваў паплечнікаў Мікалая Статкевіча, а таксама хроніка з архіваў “Белсату”.

Аўтары сцэнару і рэжысэры – Андрэй Кісель і Вячаслаў Ракіцкі. Прэм’ера фільму адбылася 21 верасня. Паўторы 22 верасня а 14:05 і 24 верасня а 10:10.

Цяпер фільм “Дарога Статкевіча” даступны он-лайн на сайце тэлеканалу а таксама на сайце video.yandex:

Стужка навінаў