Свежае рашэнне: БРСМ дабраўся да сацыяльных сетак


“100 ідэяў для Беларусі” – такі праект прэзентаваў сёння ў Менску першы сакратар ЦК Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі Ігар Бузоўскі.

Паводле яго, галоўная задача ініцыятывы – аб’яднаць як мага больш моладзі з самымі рознымі задумамі, “у любой галіне, у любым кірунку, пачынаючы ад эканамічных праектаў, тэхнічных праектаў, заканчваючы палітычнымі, сацыяльнымі, культурнымі”.

Па разглядзе і аналізе ідэяў, што паступяць у межах праекту, 100 найлепшых распрацовак увойдуць у віртуальную экспазіцыю, размешчаную на інтэрнэт-партале “Моладзь Беларусі” і на старонцы сацыяльнай сеткі “ВКонтакте”. Паводле вынікаў галасавання аўтары самых паспяховых працаў атрымаюць магчымасць прэзентаваць іх на Рэспубліканскім маладзёжным інавацыйным форуме.

Для ўдзельнікаў дзеіць узроставае абмежаванне (да 31 года), а таксама патрабаванне што да рэалістычнасці ажыццяўлення задумаў. Дапамагчы сфармуляваць і аформіць сваю ідэю гэтак, каб яе можна было прэзентаваць, у тым ліку і на ўзроўні міністэрстваў, – мэта БРСМ у межах праекту.

На пытанне, ці не ператворыцца ініцыятыва ў “прасоўванне сваіх”, першы сакратар адказаў, што “100 ідэяў для Беларусі” адкрытыя для ўсіх ахвотных”.

belsat.eu

Стужка навінаў