Зянон Пазняк у «Гарачым каментары»


Новую назву нашай краіны – Рэспубліка Беларусь – 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў на пазачарговай сесіі. Тады ж у якасці дзяржаўнае сімволікі зацвердзілі нацыянальныя герб і сцяг. Аднак пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі быў праведзены рэферэндум у 1995 г., у выніку якога большасць насельніцтва прагаласавала за вяртанне былой, прасавецкае сімволікі.

Паводле дэпутата Вярхоўнага Савету ХІІ склікання і лідара партыі БНФ у Вярхоўным Савеце, Беларусь мае ўсё неабходнае, каб быць незалежнаю дзяржаваю: «Ёсць усе атрыбуты незалежнасці: амбасады, грошы, межы, законы, унутраная і знешняя палітыка. Адзінае, што ўлада, якая цяпер існуе, ёсць антыбеларускаю. Менавіта таму ствараецца ўражанне, што незалежнасць пад пагрозаю», – кажа спадар Пазняк.

Паводле палітыка, няма нічога важнейшага для кожнай нацыі за ейныя маральныя каштоўнасці. «Таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» зноўку стануць дзяржаўнымі сімваламі Беларусі. Як толькі гэтая ўлада падзе – гэта будзе першым, што будзе зроблена. Такім жа чынам дзейнічаў і гэты рэжым – адмяніўшы нацыянальныя сімвалы. Яны адлюстроўваюць усю гісторыю нашага народу – раскрываючы багацце ягонай гісторыі. Сённяшні дзяржаўны сцяг – як сцягі маладых афрыканскіх нацыяў. Але ж беларус не можа быць афрыканцам, маючы пад сабою тысячагадовую гісторыю», – заявіў Зянон Пазняк.

belsat.eu

Стужка навінаў