Яраслаў Раманчук прапаноўвае адзіную праграму


Яраслаў Раманчук прапаноўвае іншым прэтэндэнтам на прэзідэнцкую пасаду падпісаць “адзіную Праграму прыхільнікаў пераменаў”.

У заяве Яраслава Раманчука, змешчанай на сайце прыхільнікаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі гаворыцца, што 15 лістапада будзе рэпрэзентаваны праект гэтай праграмы.

Прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду ўпэўнены, што адзінага кандыдата ад апазіцыі на найбліжэйшых выбарах не будзе, немагчымы таксама байкот. Пры гэтым, паводле палітыка, ёсць 50% грамадзянаў, што не вызначыліся, за каго галасаваць. “Сёння яны не гатовыя падтрымаць ні Лукашэнку, ні ягоных апанентаў. Дзейнага прэзідэнта яны ведаюць, а вось пра прэтэндэнтаў маюць смутнае уяўленне”, – гаворыцца ў заяве.

Палітык лічыць, што такую праграму можна прыняць кансенсусам да 24 лістапада. Пасля рэгістрацыі кандыдатаў яны маюць выкарыстоўваць яе ў якасці сваёй прэзідэнцкай праграмы. “Выбарнікі пачуюць ад усіх прыхільнікаў пераменаў адное і тое ж. Кандыдатаў шмат – пасланне адное: “Мы хочам пераменаў!” – гаворыцца ў заяве.

belsat.eu

Стужка навінаў