Мюнхен: стартаваў “Oktoberfest”


https://youtu.be/UTX_CyeYFmQ
Найбуйнейшы ды найвядомейшы піўны фестываль распачаўся ў Мюнхене. “Oktoberfest” распачынаецца 178-ы раз, але нягледзячы на падвышэнне коштаў на піва чакаецца аншлаг. Арганізатары спадзяюцца, што ў свяце возьмуць удзел каля 6 мільёнаў чалавек.

Роўна апоўдні бурмістр Мюнхену Крыст’ян Удэ (Christian Ude) урачыста ўбіў адмысловым малатком кранік у першую бочку з “фестывальным” півам. Паводле традыцыі, права першым яго пакаштаваць атрымаў прэм’ер Баварыі Горст Зээгофэр (Horst Seehofer).

Сёлета куфаль адмыслова зваранага для “Oktoberfest’у” піва каштуе больш за 9 еўраў. Тым не менш, фестываль збірае тысячы аматараў бурштынавага напою. Свята будзе доўжыцца 17 дзён.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары