Кітай вылучыць Беларусі ільготны крэдыт 1 млрд долараў


Урад Кітаю прыняў рашэнне вылучыць Беларусі ільготны крэдыт 1 млрд долараў ЗША для рэалізацыі супольных узгодненых праектаў. Пра гэта паведаміў старшыня сталага камітэту Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Ўу Банго (Wú Bāngguó) 17 верасня на сустрэчы з кіраўнікамі Нацыянальнага сходу Беларусі, перадае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва “БелТА”.

Паводле яго, КНР таксама вылучыць 70 млн юаняў у якасці бязвыплатнага гранту.

На сустрэчы падпісалі мемарандум аб супрацы паміж парламентамі Кітаю і Беларусі. Афіцыйны візіт у Беларусь кітайскай парламенцкай дэлегацыі на чале са старшынём Ўу Банго будзе доўжыцца да 20 верасня.

Сродкі з крэдыту маюць быць скіраваныя на мадэрнізацыю Цеплавых электрастанцыяў, дарог і транспартнай інфраструктуры, цэментных заводаў. Акрамя таго, за кітайскія грошы плануецца пабудаваць гатэль “Пекін” у Менску і стварыць спадарожнік сувязі.

belsat.eu

Стужка навінаў