Зянон Пазняк: Беларусы мусяць выйсці супраць дыктатара адзін раз


“Пагнаць дыктара можна. Але толькі тады, калі ўвесь народ аб’яднаецца. тады трэба выйсці, але толькі адзін раз. І гэты адзін раз павінен стаць канцом гэтага чалавека, які здзекуецца над Беларуссю, які давёў яе да такога стану”, – заявіў Зянон Пазняк у інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат”.

Палітык называе самаю важнаю падзеяй у сваім жыцці абвешчанне незалежнасці Беларусі 25 жніўня 1991 г. У гэты дзень Вярхоўны Савет надаў Дэкларацыі аб суверэнітэце статус канстытуцыйнага акту. “Гэта было нешта неверагоднае, калі пасля Савецкага Саюзу, пасля камуністаў мы выйшлі на свежае паветра незалежнай дзяржавы. Гэта не перадаць словамі”, – падзяліўся ўспамінамі старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай парты БНФ.

“Ёсць такое меркаванне: незалежнасць здабылі, а шчасця – не. Бо рэжым, які існуе ўжо 17 гадоў, нішчыць беларускую нацыю, здзекуецца над людзьмі, хлусіць, – гаворыць Зянон Пазняк. – Я павінны сказаць наступнае: шчасце ў нашых руках. Калі б мы не мелі незалежнасці, калі б мы не мелі нашага дому – Беларусі, то мы былі б нікім, у нас не было б перспектывы, мы былі б “бамжамі”.

Зянон Пазняк таксама павіншаваў усіх гледачоў “Белсату” з 20-мі ўгодкамі Незалежнасці Беларусі.

belsat.eu

Стужка навінаў