Лівійскія паўстанцы ўвайшлі ў Бані-Ўалід


Лівійскія байцы атраду Нацыянальнай пераходнай рады ў пятніцу 16 верасня ўвайшлі ў Бані-Ўалід, які ўтрымліваецца прыхільнікамі Муамара Кадафі. Засталося толькі некалькі гарадоў пад кантролем ягоных сілаў. У горадзе чуваць выбухі ды страляніну з аўтаматычнай зброі.

Бані-Ўалід месціцца недзе за 180 км на поўдзень ад Трыпалі. Горад быў у аблозе два тыдні, з сотнямі ўпартых прыхільнікаў Кадафі, якія сканцэнтраваныя ў цэнтры места. Лівійскі баец зазначыў, што яны захапілі даліны, якія вядуць да цэнтру Бані-Ўалід.

Грузавікі з войскамі Нацыянальнай пераходнай рады з воклічамі “Алах Акбар!” і калоны аўтамабіляў з усталяванымі на іх зенітнымі гарматамі накіраваліся ў бок гораду.

Паводле звестак НПР, забітыя 11 паўстанцаў, больш за 30 атрымалі раненні. Сілы ж Нацыянальнай пераходнай рады ўзялі ў палон каля 40 прыхільнікаў Кадафі.

Belsat.eu

Стужка навінаў