Гомель: у “Белаграпромбанк” за дзень прынеслі $ 130 тыс. у эквіваленце


Амаль 70 % здадзенай валюты складаюць расейскія рублі.

Аб’ём здачы валюты ў абменных пунктах Гомля практычна дасягнуў узроўню пачатку года, канстатуе “БелТА”. Пра гэта агенцтву паведамілі адказныя работнікі некалькіх філіялаў і аддзяленняў найбуйнейшых банкаў краіны.

Напрыклад, філія “Белаграпромбанку” – Гомельскае абласное кіраўніцтва – 15 верасня набыла ў насельніцтва валюты на суму $ 130 тыс. у эквіваленце. Адзін з намеснікаў філіялу пракаментаваў факт: “Гэта прыкладна столькі ж, колькі мы набывалі ў старыя добрыя часы”. Асабліва актыўна здаюць расейскія рублі, што абумоўлена блізкасцю мяжы і вялікім наплывам пакупнікоў беларускіх тавараў з памежнай Бранскай вобласці. Доля расейскага рубля ў аб’ёме валютнага кошыка складае амаль 70 %.

Разам з тым спецыялісты адзначаюць, што аб’ём набытай насельніцтвам валюты ў абменных пунктах складае цяпер прыкладна 10–15% ад здадзенай сумы. Выказваецца думка, што патэнцыйныя пакупнікі ўпэўненыя ў далейшым зніжэнні курсу продажаў, які будзе фармавацца на падставе вынікаў гандляванняў на валютнай біржы, і займаюць чакальную пазіцыю.

Як паведамляе “БелТА”, па выніках гандляванняў на дадатковай сесіі валютна-фондавай біржы 15 верасня курс долара склаў Br 8500, еўра – Br 12150, расейскага рубля – Br 295.

belsat.eu

Стужка навінаў