Сёння – працяг суда ў справе тэракту


У судзе абвешчаны перапынак да панядзелка 19 верасня

Паводле карэспандэнта БелТА, які нейкім чынам мае магчымасць перадаваць навіны з залы судовага паседжання, у якой блакуецца інтэрнэт і тэлефонная сувязь, з відэазапісу допыту не відаць, каб Кавалёў даваў паказанні пад прымусам.
***
Дзмітрый Канавалаў хацеў скончыць жыццё самагубствам. Пра гэта сведчыць тэкст допыту Кавалёва на стадыі папярэдняга расследавання, які цяпер зачытвае абвінавачанне, перадае БелТА.

Паводле пратаколу, Канавалаў паказваў Кавалёву перад тэрактам 11 красавіка нейкія таблеткі. Ён заяўляў, што хоча прыняць іх, каб скончыць з жыццём. Не ясна, калі ён хацеў гэта зрабіць.

Цяпер пракурор зачытвае ўвесь тэкст допыту – 60 старонак. Перад гэтым абвінавачанне прапанавала зачытваць толькі тыя кавалкі, што супярэчаць паказанням Кавалёва ў судзе. Аднак прадстаўнік адной з пацярпелай папрасіў зачытаць усё, каб не было неадпаведнасці відэазапісу допыту. Суддзя задаволіў гэтую просьбу.

Меркаваны суўдзельнік тэрарыста Уладзіслаў Кавалёў заявіў пра ціск на яго падчас папярэдняга следства. Ён таксама не верыць, што Канавалаў не ўзрываў бомбу ў метро.

***
У судзе працягваецца допыт Уладзіслава Кавалёва. Ён заявіў, што Канавалаў не ўзрываў бомбу ў 2011 г.

Паводле Кавалёва, якога цытуе “БелТА”, ён і дзяўчына Яна Пачыцкая ўвечары 11 красавіка глядзелі рэпартаж аб выбуху ў метро і былі шакаваныя. Ён дадаў, што 12 красавіка, калі яны глядзелі рэпартаж, Яна плакала, а Канавалаў супакойваў яе і казаў: усё будзе добра.

Допыт Кавалёва доўжыцца ўжо прыкладна дзве гадзіны. Пракуроры вельмі падрабязна распытваюць пра яго сувязі з іншым падсудным, пра падзеі, якія былі 11 красавіка і напярэдадні, у што быў апрануты Канавалаў, куды і колькі разоў сыходзіў з здымнай кватэры і г.д.

***
Меркаваны суўдзельнік тэрарыста Уладзіслаў Кавалёў заявіў пра ціск на яго падчас папярэдняга следства.

Абвінавачаны ў справе аб тэракце ў менскім метро і меркаваны суўдзельнік выканаўцы і арганізатара тэрактаў Дзмітрыя Канавалава заявіў ў судзе пра ціск на яго падчас папярэдняга следства. “Свае паказанні на папярэднім следстве не пацвярджаю, бо іх даваў пад ціскам”, – заявіў Кавалёў у зале суда, перадае “Інтэрфакс-Захад”.

belsat.eu

Стужка навінаў