Беларускі рубель: уся гісторыя – падзенне


Калі б не дэнамінацыі, амерыканскі долар цяпер каштаваў бы 86 млн рублёў.

Паводле эканаміста Сяргея Балыкіна, бліжэйшым часам можна чакаць кароткатэрміновага ўмацавання беларускага рубля ў дачыненні долара, аднак эксперт падкрэслівае, што ў доўгатэрміновай перспектыве на моцны рубель няма чаго спадзявацца. “За ўсю гісторыю існавання беларускага рубля, яшчэ з тых часоў, калі там былі намаляваныя трусы, вавёркі ды іншыя жывёліны, ён падаў і падаў. Калі ўлічыць дзве дэнамінацыі, то сёння камерцыйны курс беларускага рубля складае 86 млн рублёў за 1 долар ЗША”, – падкрэслівае эксперт. Эканаміст называе такі курс “катастрафічным”. “Для аптымізму я не бачу падставаў. З такімі паказнікамі наш вярхоўны галоўнакамандуючы мусіць застрэліцца з табельнай зброі”, – дадаў Сяргей Балыкін.

Эксперт таксама зазначыў, што ўвядзенне дадатковай сесіі на валютна-фондавай біржы, на якой курс значна адрозніваецца ад таго, які штучна ўтрымлівае Нацбанк, можа стацца падмуркам для “шэрых схемаў”. “Вельмі прывабна набыць на асноўнай сесіі валюту і прадаць на дадатковай, а таксама мы губім нашых экспарцёраў. Продаж 30 % валютнай выручкі паводле заніжанага курсу – гэта фактычна падатак на экспарцёра”, – падкрэсліў эксперт.

belsat.eu
https://youtu.be/QfLIjIoByp8

Глядзі таксама
Каментары