Святлана Вінаградава: Хлопцы не паддаліся


Паводле Святланы Вінаградавай, жонкі асуджанага ў справе 19 верасня Паўла Вінаградава, у суботу да вязняў прыязджалі невядомыя людзі, магчыма, працаўнікі КДБ, ды ўгаворвалі пісаць прашэнні аб памілаванні. “Яны таксама пагражалі рознымі непрыемнасцямі, у тым ліку штрафным ізалятарам, пазбаўленнем сустрэчаў і ліставання, але я ведаю, што хлопцы не паддаліся”, – дадала жонка асуджанага.

“Было страшна, што не адпусцяць, але эканамічная сітуацыя ў краіне дасягнула такога дна, што хлопцаў трэба было выпускаць – у Лукашэнкі не было іншага выйсця”, – мяркуе Святлана Вінаградава.

Павал Вінаградаў быў асуджаны ў справе аб масавых беспарадках 19 снежня, аднак вінаватым сябе не прызнаў. Павал і Святлана Вінаградавы ўзялі шлюб у калоніі.

“Я шчаслівая, я ўсцешаная – упершыню за 8 месяцаў я адчуваю такую радасць і такое шчасце. Я чакала хуткага вызвалення Пашы, падставы для гэтага былі – людзей ужо мілавалі. Адзіная загвоздка была ў тым, што Паша адмаўляўся пісаць прашэнне б памілаванні”, – гаворыць Святлана.

Паўла Вінаградава і яшчэ 10 палітвязняў вызвалілі 14 верасня на загад Лукашэнкі. Рашэнне аб памілаванні прымалі, “кіруючыся прынцыпамі гуманнасці”, аднак інфармацыі пра тое, што палітвязняў выпусцілі на падставе прашэнняў аб памілаванні, няма.

belsat.eu
https://youtu.be/2HtExiS9yEY

Глядзі таксама
Каментары