Леанід Злотнікаў у “Гарачым каментары”


Паводле вынікаў першай дадатковай гандлёвай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы, якая прайшла 14 верасня, курс долара ЗША склаў 8600 рублёў, еўра — 12 100. Такім чынам, кошт долара на дадатковай сесіі перавысіў адпаведны на асноўнай у 1,6 разу.

Улады абяцаюць пераадолець валютны дэфіцыт і крызіс. Адной з асноўных захадаў для гэтага мелася стацца дадатковая сесія на валютна-фондавай біржы. Нягледзячы на тое, што новы курс і так перавысіў афіцыйны, Нацбанк зняў абмежаванні для асобных банкаў. Такім чынам, у некаторых абменных пунктах кошт долара значна перавысіў нават кошт на дадатковай сесіі.

Як вядома, насельніцтва не вельмі цікавіцца, за колькі не зможа набыць валюты. Аднак гэтым разам Нацбанк абяцае, што замежныя грошы ў абменніках з’явяцца.

Паводле эканаміста, рэальны рыначны курс наўрад ці задаволіць насельніцтва, нават пры ўмове магчымасці свабоднай куплі долараў. “Гэта будзе вельмі высокі курс. Для курсу, ніжэйшага за 8000, на гандляваннях неабходныя інтэрвенцыі і самога Нацыянальнага банку як прадаўца. Але, як мы ведаем, у Нацбанку валюты няма, таму ў яго няма магчымасці гуляць на паніжэнне курсу”, – кажа спадар Злотнікаў.

Яшчэ адною магчымасцю паніжэння курсу было б стварэнне адзінай гандлёвай пляцоўкі, да якой мелі б доступ усе суб’екты гаспадарання. На сёння іх дзве. На першай урад размяркоўвае валюту на прыярытэтныя патрэбы, а рэшта ідзе на другую сесію. Паводле эканаміста, у выпадку правядзення адзінай сесіі з вольным доступам для ўсіх, курс стабілізаваўся б на мяжы 5–5,5 тысячў рублёў за долар.

belsat.eu

Стужка навінаў