Павал Усаў: Гандлявацца з Лукашэнкам не мае сэнсу


Палітолаг спадзяецца, што Захад не паўторыць памылак 2008–2010 гадоў і не будзе гуляць у гульні Лукашэнкі.

Паводле спадара Усава, лукашэнкаўскі “гуманізм”, у выніку якога вызваляюцца дзясяткі невінаватых людзей, можа не атрымаць спадзяваных дывідэндаў.

“Еўропа павінна разумець, што калі нават пасля вызвалення ўсіх палітвязняў яна дасць крэдыты і знясе санкцыі, гэта будзе азначаць, што ў далейшым Лукашэнка толькі працягне палітыку гандлю палітычнымі вязнямі. Для рэжыму няма праблемы, каб, выпусціўшы адных, пасадзіць новых вязняў. Пакуль для Лукашэнкі няма ніякіх сур’ёзных пагрозаў унутры краіны, ён можа гандляваць палітзняволенымі, як толькі такія пагрозы з’явяцца, ён ніколькі не будзе сумнявацца, каб пасадзіць новых”, – упэўнены палітолаг.

За прыкладамі не трэба далёка ісці. Мы памятаем гэтак званую лібералізацыю 2008–2010 гадоў, вынікам якой стаў разгон мірнай дэманстрацыі 19 снежня, сотні затрыманых і дзясяткі новых палітычных вязняў.

Паводле Паўла Усава, у выпадку падобных гандляванняў будзе ў плюсе Лукашэнка, а прагуляюць беларусы: “Мы ўсе ў нейкай ступені закладнікі ў сваёй краіне. Кожны з нас можа стаць прадметам гандлю, таму не бачу сэнсу ў гандлі з Лукашэнкам”, – зазначыў эксперт.

belsat.eu
https://youtu.be/To0F89txisk

Глядзі таксама
Каментары