48 гадзінаў: Як Эрдаган перадумаў ваяваць з Асадам


[vc_row][vc_column][vc_column_text]У аўторак Эрдаган аб’явіў вайну Дамаску, у сераду яму прыйшлося тлумачыцца перад Расеяй, у чацвер ён забраў свае словы назад. Турэцкія эксперты лічаць, аднак, што прэзідэнт Турцыі спужаўся зусім не Пуціна.

У снежні 2015 года Турцыя распачала вайсковую аперацыю ў Іраку – туркі бамбардуюць Працоўную партыю Курдыстану і адначасова падтрымліваюць узброеныя сілы курдаў «пешмерга» у іх змаганні з Ісламскай дзяржавай.

Сёлета ў жніўні Турцыя распачала вайсковую аперацыю ў суседняй Сірыі – афіцыйна супраць тэрарыстаў з Ісламскай дзяржавы, паралельна бамбардуючы пазіцыі курдскіх баевікоў і падтрымліваючы сірыйскіх паўстанцаў. Якіх, яна, зрэшты, падтрымлівала з самага пачатку канфлікту: лагеры падрыхтоўкі баевікоў «Свабоднай сірыйскай арміі» былі арганізаваныя менавіта ў Турцыі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”403918″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]29 лістапада турэцкі прэм’ер-міністр Біналі Йылдырым заявіў, што ягоная краіна, «найбольш пацярпела ад тэрарыстаў» і не будзе вагацца «зрабіць наступны крок, каб не пакутаваць ад тэрарызму далей».

У той жа дзень прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што сапраўдная мэта турэцкага войска – зрынуць Башара Асада. Заходняя прэса ўспрыняла гэта як фактычнае аб’яўленне вайны Дамаску.

Расея, якая падтрымлівае Асада ў грамадзянскай вайне адрэагавала дыпламатычна: маўляў, словы Эрдагана – гэта яшчэ не афіцыйная пазіцыя Анкары. Ужо на наступны дзень Эрдагану патэлефанаваў Пуцін. Пра што размаўлялі два прэзідэнты – невядома, але ўжо ў чацвер Эрдаган бярэ свае словы назад.

Выступаючы ў Анкары, турэцкі лідар пачаў тлумачыцца, што наагул не ўмешваўся б у Сірыю, калі б яе ўрад аб’яднаў народ і даў рады тэрарыстам самастойна.

«Аперацыя «Шчыт Еўфрату» не скіраваная супраць ніводнай дзяржавы або асобы, яе адзіная мэта – групоўкі тэрарыстаў», – заявіў Эрдаган.

Што гэта было?

Рашучая заява Эрдагана пераўтварылася ў «абмоўку» менш, чым за двое содняў – адразу пасля размовы з Уладзімірам Пуціным. Турэцкі прэзідэнт добра памятае наступствы збітага летась расейскага бамбавіка (турэцкія будаўнікі і памідоры зусім нядаўна вярнуліся ў Расею), і яму не патрэбны новы канфлікт з Расеяй.

Аднак турэцкія журналісты лічаць, што Эрдаган спужаўся не Уладзіміра Пуціна, а ўласных генералаў. Аглядальнік стамбульскай газеты «Aydinlik» Гёкхун Гёчмэн распавёў «Белсату», што заява Эрдагана збянтэжыла і раззлавала вышэйшае вайсковае кіраўніцтва, якое зусім не падтрымлівае ідэі ўвязвання Турцыі ў хатні сірыйскі канфлікт у новай ролі.

«Турэцкае войска не падзяляе меркавання Эрдагана. Вайскоўцы лічаць, што яны змагаюцца ў Сірыі з Ісламскай дзяржавай і курдскімі сепаратыстамі», – кажа Гёчмэн.

Свежая памяць пра ліпеньскую няўдалую спробу вайсковага перавароту прымушае Эрдагана пільней азірацца не на супрацьлеглы бераг Чорнага мора, а за ўласную спіну.

Дзяніс Дзюба (Варшава), Алесь Сіліч (Стамбул)

Фота Эрдагана – Umit Bekta / REUTERS

Як мова можа ўзмацніць суверэнітэт? Якая мэта расейскіх дзяржаўных медыяў? Беларуская адукацыя ў Польшчы і польская ў Беларусі – у чым розніца? Самае важнае на планеце за тыдзень – у выданні «ПраСвету».

Стужка навінаў