Уладзімір Тарасаў у “Гарачым каментары”


33 мільярды долараў сёння і 35 мільярдаў напрыканцы года: столькі складзе вонкавая запазычанасць Беларусі. І гэта не ўлічваючы імаверных новых крэдытаў, пра якія ўрад яшчэ не кажа.

Сёння, 12 верасня, стала вядома, што “Сбербанк” Расеі выдасць “Беларуськалію” крэдыт на $ 1 млрд, пра гэта паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Сяргей Румас. Пры гэтым падкрэсліваецца, што ў адпаведнасці з дамоўленасцямі заклад акцыяў “Беларуськалію” дзеля гарантавання вяртання крэдыту не прадугледжваецца.

Паводле эканамічнага аглядальніка, гэтым разам беларускі ўрад не блефуе – Расея дасць крэдыт: “Відавочна, што тут важны псіхалагічны эфект, які Румас намагаецца дасягнуць, каб паказаць прадаўцам і пакупнікам валюты, што Нацбанк сур’ёзна рэалізоўвае свой план”, – кажа спадар Тарасаў.

Што праўда, гэтая інфармацыя наўрад ці паўплывае на заўтрашні курс на дадатковых гандляваннях, але праз некалькі тыдняў чарговы крэдыт пазітыўна паўплывае на курс долара.

Але беларусаў мала цікавіць, за які кошт нельга набыць валюты ў абменных пунктах. Паводле эксперта, атрыманне крэдыту не значыць, што валюту аўтаматычна можна будзе купіць без праблемаў. “Нацбанк мог бы забяспечыць гэта і без гэтага крэдыту, бо ён мае даволі вялікія валютныя рэзервы. Да таго ж Савет Міністраў можа прымусіць прадпрыемствы прадаваць валюту. Але хутчэй за ўсё гэтым разам Нацбанк забяспечыць з’яўленне валюты ў абменніках”, – кажа Уладзімір Тарасаў.

belsat.eu
https://youtu.be/PRfWKi48E8s

Глядзі таксама
Каментары