Чарговае падаражанне паліва?


Паводле крыніцы ў нафтахімічнай галіне, кошты на бензін павялічацца 14 верасня ў сярэднім на 3 %.

У канцэрне “Белнафтахім” гэтай інфармацыі не пацвярджаюць. “Калі такое рашэнне будзе прынятае, мы абавязкова праінфармуем”, – заявіла прэсавы сакратар прадпрыемства Марына Касцючэнка.

Гэта будзе ўжо сёмае падаражанне паліва з пачатку года. Кошты падвышаліся: 3 сакавіка на 5 %, 31 сакавіка на 10 %, 24 траўня на 20 %, 7 чэрвеня на 30 % і на 3 % 21 ліпеня і 20 жніўня.

Што праўда, 9 чэрвеня кошты былі зніжаныя ў сярэднім на 17 % на загад Аляксандра Лукашэнкі. Гэта адбылося пасля масавай акцыі пратэсту менскіх аўтааматараў “Стоп бензін”, падчас якой на паўтары гадзіны быў заблакаваны праспект Незалежнасці.

belsat.eu

Стужка навінаў