Рэпетыцыя Плошчы: «за» і «супраць»


Шэраг апазіцыйных лідараў маюць намер зарганізаваць 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы ў Менску масавую акцыю пад назваю “Сыходзь!”. Паводле палітыкаў, яна мае стаць “рэпетыцыяй” Плошчы.

Віталь Рымашэўскі, лідар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, кажа, што акцыю можна правесці ў фармаце сустрэчы выбарнікаў з прэтэндэнтамі на прэзідэнцкую пасаду. “24 лістапада – гэта добры пасыл для ўсіх выбарнікаў – тое, што мы можам быць аб’яднаныя, як альтэрнатыва існаму рэжыму, і гэта пасыл пра тое, што мы гатовыя да пратэстаў 19 снежня”, – заявіў прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду ў інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат”.

Тым часам палітык Уладзімір Някляеў сумняецца ў мэтазгоднасці правядзення такой акцыі. “Ёсць небяспека, што гэтымі двума Плошчамі мы можам проста заблытаць людзей, – кажа прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду. – Вось гэтая Плошча пакуль выклікае ў мяне сумневы – ці дастатковы гэты мэсыдж, каб прыйшлі людзі? Зараз не ідзе размова пра 100 або 50 тысячаў чалавек, ну колькі б іх не было. І калі яны азірнуцца навокал – ці не будзе ў іх разгубленасці: можа гэтаксама будзе і 19-га? Таму трэба яшчэ вельмі сур’ёзна падумаць, каб прымаць канчатковае рашэнне”.

belsat.eu

Стужка навінаў