Як журналіст маёра пакрыўдзіў


Выпадкова трапіўшы у кадр, віцебскі міліцыянт вырашыў паказаць “хто ў хаце гаспадар”.

Два журналісты сталіся сведкамі дзіўных паводзінаў міліцыянта ў дачыненні свайго калегі. Падчас здымкаў інтэрв’ю з прэтэндэнтам на прэзідэнцтва Уладзімірам Правальскім у кадр выпадкова трапіў працаўнік міліцыі. Гэта сталася прычынаю ддля затрымання.

На відэазапісе чуваць, як маёр звязваецца са сваімі калегамі праз тэлефон. “Мне нарад патрэбны на дапамогу – чалавек зняважыў мяне”, – шукае паратунку маёр міліцыі.

Чуваць, як, спрабуючы забраць відэакамеру, міліцыянт правакуе аператара: “Хочаце ўдарыць мяне?! Ударце, калі ласка! Паказвайце непадпарадкаванне, ударце!” Гэтая частка відэа запісаная на аматарскую відэакамеру.

belsat.eu

Стужка навінаў