Гарадзенскі малочны камбінат незаконна забіраў грошы працаўнікоў


Пасля праверкі наглядных органаў у захаванні прыродаахоўнага заканадаўства завод “Малочны мір” аштрафавалі на 200 млн руб. Кіраўніцтва прадпрыемства не прыдумала нічога лепшага, як узяць гэтыя сродкі з сваіх працаўнікоў.

Як вынік, 153 чалавекі не атрымалі сваіх законных грошай. Як паведаміла працаўніца прадпрыемства Алена К., штраф быў накладзены за скідванне сцёкавых водаў. “Натуральна, нашай віны ў гэтым не было, бо большасць працаўнікоў нават не маюць доступу да гэтых сістэмаў. Але кіраўніцтва вырашыла пазбавіць прэміі нас. І гэта пры тым, што заробкі і так не павышаюць, а кошты ў крамах растуць штодня”.

Працаўнікі калектыўна звярнуліся ў дзяржаўную Федэрацыю прафсаюзаў. Як ні дзіўна, але менавіта ўмяшанне ФПБ развязала праблему. “Паводле нашай інфармацыі, на прадпрыемстве сапраўды ўтрымлівалі заробак – ад 800 тыс. да 1 млн. Відавочна, што гэта незаконныя дзеянні, таму мы ўмяшаліся ў сітуацыю”, – заявілі ў прэсавай службе. Такім чынам, незаконныя дзеянні кіраўніцтва заводу былі спыненыя, але ніякіх штрафаў на дырэкцыю не наклалі. Выглядае, што прафсаюзныя чыноўнікі змаглі дамовіцца, бо ў Гарадзенскую пракуратуру заяваў ад калектыву ці ФПБ не паступала.

belsat.eu

Стужка навінаў