Выжылых у авіякатастрофе пад Яраслаўлем даставілі ў Маскву


Хакеіст Аляксандр Галімаў і бортінжынер Аляксандр Сізоў дастаўленыя ў Маскву адмысловым самалётам Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

Галімава завезлі ў Маскоўскі інстытут хірургіі імя Вішнеўскага, ягоны стан медыкі ацэньваюць як вельмі цяжкі – у спартоўца апёкі 90 % паверхні цела. Сізоў у цяжкім стане ў НДІ імя Скліфасоўскага.

Доктар адзначыў, што лячэнне пацярпелага патрабуе спакою. Хакеіст цяпер перабывае ў медыкаментозным сне і на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Нагадаем, самалёт Як-42, які вылятаў з Яраслаўлю ў Менск, разбіўся за некалькі кіламетраў ад узлётнай паласы. На борце самалёту акрамя экіпажу быў увесь асноўны склад хакейнай каманды “Лакаматыў”, трэнеры і абслуговы персанал. З 45 чалавек выжылі толькі двое. На борце самалёту былі канадскі трэнер Брэд МакКрыман, славацкі капітан Павал Дэмітра і тры экс-чэмпіёны свету з Чэхіі.

У каманду “Лакаматыву” таксама ўваходзілі былыя гульцы з “Detroit Red Wings”, “Los Angeles Kings” і “Florida Panthers” – усе члены Нацыянальнай хакейнай лігі.

belsat.eu

Стужка навінаў